Дапамога ўкраінскім вайскоўцам ад беларусаў
На выставе ваеннай амуніцыі ў Іпры (Бельгія) актывістамі Беларуска-еўрапейскага Задзіночання была закуплена партыя рэчаў для ўкраінскіх вайскоўцаў, што змагаюцца на ўсходзе Украіны. Сродкі былі сабраныя беларусамі Бельгіі, Францыі і Нямеччаны, гаворыць арганізатар дапамогі Зміцер Піменаў з Беларуска-еўрапейскага Задзіночання:
– Бралі тое, з чым не будзе праблем. Мы кансультаваліся з перавозчыкамі, якія гэтай справай займаюцца. Мы закупілі абутак, камуфляжную вопратку, балаклавы. Пасылаем гэта валанцёрам, якія знаходзяцца ў Луцку. Мы ім давяраем, яны ўжо самі выберуць, каму і што больш патрэбна.
Зміцер Піменаў паведаміў, што гэта ўжо другая акцыя дапамогі ўкраінскім вайскоўцам ад арганізацыі, і не апошняя.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ua-ru.info