Студзіводы святкавалі 500-гадовы юбілей
Мясцовасці споўнілася 500 гадоў. Самым важным доказам гэтага з’яўляецца Прывілей 1514 года.
Расказвае Дарафей Фіёнік з Музея Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах:
– Кожная мясцовасць мае свой юбілей. Ён часам базуецца на прыблізнай даце. А мы маем канкрэтную – 1514 год. Бельскі мешчанін Іван Сегіневіч, войт Бельскі, атрымаў пацверджанне ад Вялікага князя Жыгімонта Першага на вечнае валоданне зямлёй Студзіводскай, які атрымаў ягоны дзед Протас Тышкевіч ад Аляксандра Ягелончыка. Студзіводы – назва і мясцовасць – тады ўжо былі. Дзякуючы такому дакументу мы адчуваем сябе нашчадкамі гэтай зямлі.
У час мерапрыемства, прымеркаванага да юбілею, прачыталі змест Прывілея. Акрамя таго, адбыліся канцэрты народных калектываў: “Жэмэрва” са Студзіводаў, а таксама “Магдаліна” і “Зараніца” з Кобрына, што ў Беларусі.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара