„Крумкачы” і БАТЭ адкрылі чарговы тур



Менскія „Крумкачы” і барысаўскі БАТЭ адкрылі 27-ы тур нацыянальнага футбольнага чэмпіянату. У першым крузе дэбютанты вышэйшай лігі пацярпелі буйную паразу. Узяць рэванш цяпер не ўдалося. БАТЭ ўжо ў ранзе датэрміновага чэмпіёна краіны сур’ёзна паставіўся да паядынку і пацвердзіў свой вышэйшы клас.

Голавым дуплетам у сустрэчы вызначыўся форвард барысаўцаў Мікалай Сігневіч (22-я і 57-й хвіліны). На 65-й Максім Валадзько забіў яшчэ адзін мяч. Выніковыя 3:0 на карысць БАТЭ, які набраў 65 ачкоў. У „Крумкачоў” засталося 33 ачкі, менская каманда пакуль на 8-ым месцы турнірнай табліцы.

Беларускае Радыё Рацыя