У Беластоку прэзентавалі кнігу “Паміж памяццю і гісторыяй”



Першая прэзентацыя кнігі Анны Мароз „Паміж памяццю і гісторыяй – канфлікт памяці беларусаў і палякаў на прыкладзе асобы Рамуальда Райса”Бурага”” прайшла ў Беластоку ў кавярні тэатра лялек.

SONY DSC

Кнігу выдадзеную Інстытутам Нацыянальнай Памяці ў Варшаве прэзентавалі беластачанам сябры партыі “Разам” у межах свайго праекта “Разам місія”:

– Некалькі асобаў у ІНП хацела выдаць гэтую файную кніжку і атрымалася. Выкарыстаем гэты шанец, будзем гэта рэкламаваць.

SONY DSC

– Трэба гаварыць, памятаць пра тое, што казалі нам нашы бацькі, перадаваць гэта маладым людзям, каб яны таксама памяталі пра сваю ідэнтычнасць.

SONY DSC

– Не чуў пра спадарыню Анну Мароз, таму мне здаецца, што гэта кніжка вельмі слаба рэкламаваная. Спадзяюся, што  гэта зменіцца, бо я чуў шмат пазітыўных меркаванняў на гэтую тэму.

Кніга “Паміж памяццю і гісторыяй” – гэта сацыялагічнае даследаванне прысвечанае памяці палякаў і беларусаў пра дзейнасць камандзіра 5 Віленскай брыгады капітана Рамуальда Райса „Бурага”.

SONY DSC

Анна Мароз робіць свае даследаванне на падставе артыкулаў і выказванняў у СМІ ды сацыяльных сетках.

1-66989

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя