ІП: Залатое стагоддзе прадпрымальніцтва закончылася



Гарадзенскія бізнесоўцы, якія гандлююць на рынку, ужо даўно скардзяцца, што памяншэнне заробкаў у людзей вельмі адмоўна сказваецца на іх бізнесе.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Каб тавар не заставаўся „ляжаць”, прадаўцы гандлёвых кропак на рынку „Паўднёвы” вырашаюцца да мінімуму скідваць нацэнку, каб хоць за кошт абарота застацца на плаву.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Як сцвярджаюць самі прадпрымальнікі, працэнт зніжкі яны не ўсталёўвалі адмыслова, каб пакупнікі маглі гандлявацца:

– Мы ладзім распродажы вельмі часта і зніжкі заўсёды робім пакупнікам, каб людзі пакупалі, а мы за кошт абароту хаця б „выязджалі”. Залатое стагоддзе прадпрымальніцтва закончылася даўно, цяпер гэта проста толькі, каб не ісці на дзяржаўную працу на 4-5 мільёнаў. Заробак і так 4-5 мільёнаў сам у сабе, то бок няма залатых гор.

29 кастрычніка, каб набыць больш танныя рэчы, рынак „Паўднёвы” ў Гародні можна наведаць да 16-й гадзіны.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня