Цяжарная чачэнка ледзь не нарадзіла ў цягніку Берасце – Цярэспаль



Цяжарная чачэнка, у якой адышлі воды ў цягніку Берасце – Цярэспаль, завезена ў польскую бальніцу.

Як стала вядома БелаПАН, раніцай 28 кастрычніка жанчына з мужам і дзецьмі выехала з Брэста ў Цярэспаль на цягніку, каб падаць хадайніцтва аб атрыманні ў Польшчы статусу бежанца.

У Цярэспалі пасля праходжання пашпартнага кантролю сям’ю ў ліку іншых чачэнцаў накіравалі ў цягнік для вяртання ў Берасця. Калі ў жанчыны адышлі воды, была выклікана хуткая дапамога, якая даставіла яе ў шпіталь. Яе муж і дзеці вернутыя ў Берасце.

Згодна з інфармацыяй некаторых СМІ, жанчына нарадзіла ў Польшчы.

Паводле звестак БелаПАН, у Берасце знаходзіцца не менш як 1,5 тыс. бежанцаў, у асноўным з Чачні. Яны не могуць ні вярнуцца дадому, ні праехаць у Польшчу, каб атрымаць там статус бежанцаў.