У Полацку – «Квітнеючыя сусветы Марыі Ісаёнак»
Менская мастачка Марыя Ісаёнак прыехала ў Полацак не толькі са сваімі карцінамі, але і з новым уласным мастацкім альбомам. Таму яе выстава ў Полацкай карціннай галерэі прайшла па самых высокіх еўрапейскіх стандартах – ва ўтульным прафесійным выставачным зале, з альбомам мастачкі, з удзелам мастацтвазнаўцаў і калег па мастацкаму цэху. На адкрыццё, акрамя самой аўтаркі, прыехалі мастакі Людміла Кальмаева, Андрэй Плясанаў, мастацтвазнаўцы Алена Свістунова, Таццяна Гаранская, якая дарэчы з’яўляецца аўтарам мастацтвазнаўчага артыкула да новага альбома Марыі Ісаёнак.
У экспазіцыі – 29 твораў жывапісу ў жанры пейзажу і нацюрморта. Жывапісныя творы, напоўненыя цеплынёй, сонечным святлом і гармоніяй, здаецца запрашаюць у кветнеючыя сусветы мастачкі: пакаштаваць саспелай садавіны, адчуць водар кветкавых букетаў лілій і півоняў, адчуць свежасць і лёгкасць чароўных квітнеючых садоў.
Нездарма выстава так і называецца – «Квітнеючыя сусветы Марыі Ісаёнак».
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя