Кабякоў назваў цану на расейскі газ
Цана на расейскі газ для Беларусі пакуль захоўваецца на роўні 132 даляраў за тысячу кубаметраў, заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў у інтэрв’ю тэлеканалу «Мір».
«Цана такая, як ёсць — 132 даляры», – сказаў Кабякоў, адказваючы на пытанне пра цану на расейскі газ. «Але нам падыходзяць іншыя прынятыя спадарожныя рашэнні», – дадаў ён.
Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што газавую спрэчку ўдалося вырашыць, грунтуючыся на дамоўленасцях, дасягнутых у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕўрАзЭС).
«Мы знайшлі выхады, перадусім у падыходах, зыходзячы з тых пагадненняў, якія падпісаны ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Мы павінны выйсці у 2019 годзе на адзіны рынак электраэнергіі, а ў 2025 годзе – на адзіны рынак нафты і газу», – сказаў ён.
У 2016 годзе паміж Беларуссю і Расеяй разгарэўся нафтагазавы канфлікт. У сувязі з сусветным падзеннем цэнаў на энерганосьбіты Менск лічыць справядлівай цану ў 73 даляры за 1000 кубаметраў. З газавым пытаннем, а таксама запазычанасцю ў памеры 300 мільёнаў даляраў увязалі і скарачэнне паставак нафты ў Беларусь.
Меркавалася, што ўсе пытанні па запазычанасці, цане на газ і пастаўках нафты будуць вырашаныя падчас візіту Дзмітрыя Мядзведзева ў Менск.
Паводле interfax.ru