Азербайджанская нафта прыбыла на Мазырскі НПЗ



Першыя чыгуначныя цыстэрны з азербайджанскай нафтай прыбылі на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Як паведамляе БелТА, Мазырскі НПЗ прыступае да перапрацоўкі партыі азербайджанскай нафты, набытай “для дазагрузкі вытворчых магутнасцяў арганізацыі”. Партыя нафты складае амаль 85 тысяч тон. Яе даставілі праз адэскі порт, а пазней чыгункай праз Украіну – у Мазыр.

Нядаўна старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка паведаміў журналістам, што Беларусь вывучае магчымасць альтэрнатыўных расейскім паставак нафты. 7-га кастрычніка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь вядзе перамовы з Іранам аб пастаўках нафты.