“Ліквідацыя. З Чарнобыльскага дзённіка контрразведчыка”



Падпалкоўнік контрвыведкі КДБ у адстаўцы Аляксей Крывашэін запісаў і апублікаваў свае ўспаміны. У Берасцейскай абласной бібліятэцы імя Горкага адбылася прэзентацыя кнігі “Ліквідацыя. З Чарнобыльскага дзённіка контрразведчыка”.

f3

Аўтар падкрэсліў, што ў канцэпцыю выдання пакладзены ўспаміны з асабістага дзённіка:

– У гэтай кнізе я расказваю, што там бачыў, пра тое, як удзельнікі ліквідацыя цяжка працавалі, здзяйсняючы тым самым гераічны подзвіг. Яны ішлі на смерць, не шкадуючы сябе, а выконваючы свой святы абавязак. Яны разумелі, што бароняць такім чынам не толькі сябе, але і нашыя краіны ды рэгіёны. Таму я быў у захапленні ад людзей, якія бралі ўдзел у ліквідацыі наступстваў той катастрофы.

Аўтар кнігі Аляксей Крывашэін падчас ліквідацыі наступстваў катастрофы на атамнай электрастанцыі ўзначальваў у Чарнобылі асобыя аддзелы КДБ СССР, знаходзіўся ў эпіцэнтры трагічных падзей, быў сярод тых, хто ахвяруючы сабой, утаймоўваў ядзерную стыхію, як адзначылі арганізатары сустрэчы.

f2

f1

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота virtualbrest.by