У Гомелі ўзгадалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій



У Гомелі адбыўся вечар памяці, прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Мерапрыемства зладзіла царкоўна-гістарычная камісіі Гомельскай епархіі. Пратаірэй Аляксандр Лапушанскі нагадаў, што ў ноч з 31 кастрычнікак на 1 лістапада 1937 года НКУС расстраляла гомельскіх святароў.

– Без памяці немагчымае існаванне ніякага народа, ніякай супольнасці. Царква – гэта адна з нешматлікіх інстытуцый, якая захоўвае памяць пра ноч з 31 кастрычнікак на 1 лістапада, калі былі расстраляны гомельскія святары. Гэта айцец Уладзімір Зубараў, айцец Уладзімір Бутома, айцец Пётр Рыло разам з іншымі. Яны былі аднымі з самых знаных святароў Гомельшчыны.

Паводле гісторыкаў, у Беларусі да пачатку Другой сусветнай вайны было рэпрэсавана каля трох тысячаў святароў.

dsc00011_0

dsc00019_0 Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота БелаПАН