Выйшаў альбом мастацкай суполкі „Пагоня”



Мастакі мастацкай суполкі «Пагоня» адзначылі 25-годдзе свайго творчага аб’яднанная адмысловым альбомам. Гэта звыш 200-старонкавы фаліянт выдадзены невялікім накладам на грамадскія сродкі. Над тэкстамі кнігі працавала мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская:

– Хацелася выдаць такую кнігу, бо вялікая частка нашых паплечнікаў адыйшла ў іншы свет. І прычым гэта класікі, гэта тыя людзі, якія стваралі  суполку. І мы ўжо не маладыя. Хацелся стварыць штосьці такое мемарыяльнае на памяць аб тым, што мы за 25 год зрабілі. І вось сабралася рада, я сябра рады суполкі «Пагоня», і была з першых дзён у гэтай суполцы, і абмеркавалі. Затым на агульным сходзе прыйшлі да агульнай думкі, што трэба рабіць прыстойнае, змястоўнае выданне.

dsc00281

dsc00282

Ва ўступных артыкулах альбома прадстаўленая гісторыя суполкі і яе грамадска-палітычная дзейнасць. Большая частка альбому прысвечана творчасці 114 мастакоў і мастацвазнаўцаў, якія ў розныя гады ўваходзілі у «Пагоню» і супрацоўнічалі з ёю. Апроч таго, у выданні пададзеная бібліяграфія і храналогія асноўных падзеяў з гісторыі творчага аб’яднання.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара