Бацькі: Для Гародні адной беларускамоўнай групы – недастаткова



Гарадзенская маладая сям’я будзе дамагацца адкрыцьця другой беларускай групы ў дзіцячым садку ў Гародні. Аксана  Станкевіч, маці маленькага Янкі, мяркуе, што адна беларуская група дзіцячага садку на трохсоттысячную беларускую Гародню – гэта недастаткова.

– Мы ў сям’і размаўляем па-беларуску. Наш сын Ян з дзяцінства вучыў менавіта беларускую мову. Яму нязручна і няўтульна будзе размаўляць па-расейску ў садку. Таму мы хацелі б, каб ён пайшоў менавіта ў беларускамоўную групку на наступны 2017 год. Пакуль гэта толькі распаўсюд гэтай ідэі ў сеціве. Галоўнае – назьбіраць людзей.

Пакуль у Гародні існуе нефармальна толькі адна беларуская група для дашкольнікаў у садку №45. Садок знаходзіцца ў Ленінскім раёне. Аксана жыве ў Кастручніцкім раёне. Ужо ёсьць жадаючыя далучыцца да сям’і Аксаны. Усім бацькам, ахвотным вадзіць сваіх дзетак у беларускую групу на наступны год у раёне вуліцаў Соламавай, Фолюша, Рэпіна просьба зьвяртацца да Аксаны. Яе нумары тэлефонаў:+375 (44) 768-05-14 (Vel), +375 (33) 381-72-78 (МТС).

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня