На месцы замчышча ў Слоніме паставілі вялікі валун
На вуліцы Опернай насупраць набярэжнай канала Агінскага ў Слоніме паставілі вялікі валун з тэкстам: Замчышча XI-XVIII ст.ст. Тэкст на валуне-помніку зрабіў слонімскі скульптар Леанід Богдан.
Цяпер ён будзе нагадваць слонімцам і гасцям горада над Шчарай пра старажытнае замчышча ў Слоніме.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара