Валейбольны „Будаўнік”: крок да Лігі чэмпіёнаў



Менскі валейбольны „Будаўнік” у першым раўндзе кваліфікацыі мужчынскай Лігі чэмпіёнаў на сваёй пляцоўцы перамог фінскі клуб „Тыйкерыт” – 3:1. Лік па партыях – 25:21 25:22 13:25 25:17. Другі паядынак пройдзе ў нядзелю 6 лістапада ў фінскім горадзе Коккала.

Пераможцу двухматчавага спабору ў наступным раўндзе чакае каманда „Дукла” з Чэхіі.

Беларускае Радыё Рацыя