Каля МТЗ паставяць помнік Леніну
Каля Менскага трактарнага завода на тэрыторыі сквера, побач з МТЗ-2, да 7-га лістапада з’явіцца помнік Леніну.
Як піша tut.by са спасылкай на адміністрацыю прадпрыемства, робіцца гэта па просьбе „ветэранаў і камуністаў”. У савецкі час помнік знаходзіўся ў скверыку, але апошнія гады ён стаяў ва ўнутраным двары завода. Намеснік гендырэктара МТЗ па ідэалогіі, кадрах і сацразвіццю распавёў журналістам, што ў адміністрацыю звярталіся людзі, якія хацелі прынесці кветкі да помніка ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Трапіць на тэрыторыю завода яны не маглі. Таму было вырашана ўсталяваць помнік на першапачатковым месцы.
Помнік Леніну каля МТЗ плануюць адчыніць а 13-й гадзіне 7-га лістапада падчас свята, якое ладзіць завод.
Фота minsk-old-new.com