Дзяды ў Баранавічах



Праваабаронцы і грамадскія актывісты Баранавіч па даўняй традыцыі  Дзяды  адзначылі ля крыжа памяці ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

img_6444

Крыж месціцца ў скверы амаль у цэнтры гораду. Скверам зараз апякуецца Прамбудбанк, размешчаны побач. Месца дагледжанае. Але і актывістам хапіла работы, кажа кіраўнік Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі:

– Не сказаць, што там было зусім чыста. Мы падмялі, падграблі каля самога помніка. Паставілі і запалілі знічкі. Расказалі пра гісторыю гэтага крыжа, прачыталі вершы. Адзін з вершаў – Алеся Дудара, які быў расстраляны з 28 на 29 лістапада. Малітву сказалі.

Крыж памяці і смутку пастаўлены сябрамі партыі Беларускага Народнага Фронту ў 1991 годзе ў паўкіламетры ад турмы НКУС “Крывое кола”. Праз гэтую турму з 1939 па 1941 год і з 1944-га па 1954 прайшло каля трохсот тысяч вязняў, больш за 150 тысяч з іх расстраляны.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы