Выбарчы эксперымент скончыўся скаргай у суд



Грамадскі актывіст Дзяніс Турчаняк падаў скаргу на дзеянні міліцыі ў суд Маскоўскага раёна Берасця. Рэч у тым, што мясцовы аддзел унутраных справаў, на думку актывіста, неналежна праводзіў праверкі па фактах фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў. Турчаняк правёў эксперымент, у якім замест бюлетэняў для галасавання паклаў у скрыню чыстыя аркушы паперы. Аднак у выніковай справаздачы выбарчай камісіі пра гэтую замену не было ні слова, ды і чыстыя аркушы са скрыні зніклі:

– Ключавы момант – мы не галасавалі. Бюлетэні забралі, і замест нас прагаласавалі. Парушана маё права. Я свядома вырашыў не галасаваць. Эксперымент праводзіўся на ўчастках №1 (музычная школа), №53 (6-ая гарадская бальніца) і №60 (ДРБУ).

Цяпер Дзяніс Турчаняк запрашае грамадзянскую супольнасць прыйсці на разгляд ягонай скаргі на “бяздзейнасць міліцыі” ў суд. Пачатак працэсу запланаваны ў пятніцу, 4-га лістапада, а 10-й гадзіне па вуліцы Леванеўскага 1, кабінет 44.

Поўны гук слухайце ў далучаных файле.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя