Паэт Алесь Чобат выдае сваю новую кнігу



“Планета” – так называецца кніжка аўтарства Алеся Чобата,  у якой адлюстравана гісторыя Гарадзеншчыны і Беларусі ў вершаванай форме. Яна выйшла ў гарадзенскім выдавецтве “ЮрсаПрынт”. У сваёй кнізе паэт працягвае свой летапіс Беларусі, які выйшаў ў гэтым жа выдавецтве два гады таму. p1240381Кажа галоўны рэдактар Аляксандр Рыжы:

– Вельмі прыемна выдаваць такія кнігі. Па-першае, прыемна тое, што добрая кніга так лёгка і хуценька выдаецца. Бо калі мы звернем увагу на апошні артыкул у гэтай кнізе, то датаваны ён 29 верасня 2016 года. А ўжо 14 кастрычніка кніга друкавалася. Раздзел, які называецца “Малітва да Маці Божай”, публікаваўся раней у перыядычных выданнях, а зараз – усё пад адной вокладкай.

Ужо да прэзентацыі кніжкі паэзіі Алеся Чобата “Планета” чытачы могуць з ёй пазнаёміцца, набыўшы ў выдавецтве. Час прэзентацыі пакуль невядомы.

p1240378

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара