„Ягелонія” не забіла “Гурняку”



Беластоцкая “Ягелонія” у рамках дзявятага тура польскай футбольнай экстракласы не змагла забіць ў гасцях “Гурняку”, але і не прапусціла – 0:0. «Яга» гуляла без аднаго са сваіх лідараў іспанца Дані Куінтаны і на гэта скардзіўся пасля матчу галоўны трэнер каманды Міхал Пробеж. Нічыя, аднак, дазволіла беластоцкай камандзе ўзняцца на 6 месца турнірнай табліцы.

Беларускае Радыё Рацыя