Людміла Дзенісенка збіраецца падаць скаргу ў Вярхоўны суд



За непрадастаўленне спісаў выбаршчыкаў, што галасавалі ў дзень выбараў 23 сакавіка дома, у Вярхоўны Суд звяртаецца былы кандыдат у мясцовы Савет дэпутатаў Людміла Дзенісенка ад партыі левых ’’Справядлівы свет’’. Яна прайшла ўсе судовыя інстанцыі на ўзроўні вобласці, аднак ні адзін суд не стаў разглядаць заяву.

Палітык адзначыла, што тое, як прымаюцца рашэнні ў судзе, паказчык яго “незалежнасці” і “празрыстасці”:

– Прайшоўшы ўсе інстанцыі пасля выбараў, усе камісіі, пракуратуры, адміністрацыі, у мяне засталася адзіная магчымасць – звярнуцца ў беларускі суд. Згодна Канстытуцыі, суд мусіць быць непрадузятым, і ён мусіў прыняць маю скаргу. Аднак суддзя вырашыла, што мая скарга не падлягае разгляду. Апошняя інстанцыя ў Беларусі – гэта Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

“Калі і Вярхоўны суд таксама адмовіць мне ў задавальненні скаргі, то я вымушана буду звяртацца ў Камітэт пра правах чалавека ААН”, – падагульніла палітык.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце