Фотавыстава Алега Малейкі адкрыецца ў Цярэспалі



Вернісаж фотавыставы “Берасце мноства культур” у аб’ектыве Алега Малейкі пад музычны акампанемент “Вовка Плюмбум” адкрыецца ў  Гарадской публічнай бібліятэцы ў Цярэспалі.

93_4

Алег Малейка

Арганізатарам мерапрыемства выступілі Генеральнае консульства Польшчы ў Берасці, кіраўніцтва Цярэспаля і тамтэйшы Гарадскі асяродак культуры.

Кажа Алег Малейка:

– Я фатограф. Цікаўлюся архітэктурай. Здымаю, каб захаваць нейкую памяць, будынкі, якія знішчаюцца, якія страчваем. Імкнуся гэта рабіць у больш-менш мастацкім стылі, каб гэта было цікавей. – Я Воўка Плюмбум з калектыву „Плюмбум” з Берасця. Музычных нумароў будзе дастаткова. Я спадзяюся, што гэта спадабаецца.

На выставе будуць прадстаўлены фотаздымкі пераважна “Старога Берасця”, якога з кожным годам становіцца ўсё меней і меней. Гэта фота рэлігійных будынкаў, некропаляў, рэшткаў старых дарог, пакрытых “трылінкай”, каналізацыйных люкаў і іншых аб’ектаў даваеннай эпохі.

Адкрыццё запланавана на 13-е лістапада а 17-й гадзіне па адрасе вул. Войска Польскага д. 132.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.

Фота vb.by