Справа 1940 г. “Усе размовы бацькі я занатоўваў у сшытак з мэтай перадаць у НКВД…”
Большасць следчых спраў 30-х гадоў уражваюць найперш сваім цынізмам. Чэкісты, якія выдатна ведаюць, што іх падследныя ні ў чым не вінаватыя, але ж люта катуюць тых да “канчатковага вызнання віны”. Сексоты, якія пішуць бязглуздыя даносы, сэнсу якіх і самі не заўсёды разумеюць. Суддзі, якія выносяць смяротныя прысуды, нават не вывучыўшы матэрыялаў следства.
Але ж уражваюць і паводзіны ці не большасці падследных. Нават на першых допытах шмат хто з іх без дайпатрэбы дае ілжывыя сведчанні на сваіх сяброў, настаўнікаў і сваякоў, і прапануе чэкістам тую інфармацыю, пра якую іх і не просяць.
А некаторыя з лёгкасцю выракаюцца дзядоў з бабкамі, братоў з сёстрамі і нават уласных бацькоў.
1940 год быў у Савецкім Саюзе не самым вясёлым. У вялікіх гарадах існавала карткавая сістэма, паводле якой хлеб, алей, цукар, мука і соль размяркоўваліся па “спісах жыхароў”. Было забаронена звальняцца з заводаў “з уласнага жадання”. За хвіліннае запазненне на працу каралі ГУЛАГам.
Парадкі ў калгасах мала чым адрозніваліся ад тых, што панавалі за часамі прыгоннага права: сялянам не выдавалі пашпарты, а за зробленую працу расплачваліся не грашыма, а позначкамі ў ведамасцях, так званымі “палачкамі”. Той-сёй з сялянаў уцякаў у гарады, але ж ежы бракавала і там. Нават у невялічкіх мястэчках шнураваліся тысячныя чэргі па хлеб — са сваркамі, бойкамі і прыхаванай варожасцю да Савецкай улады.
А ў чэргах энэргічна шчыравалі сексоты НКВД…
ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО
СИДОРКОВ Александр Иванович, 1882 г. р., уроженец Высоко-Литовск, Брест-Литовского округа, белорус, из крестьян, грамотный. До ареста работал на заводе в Прилуках, на обувной фабрике. Занимался в очередях антисоветской агитацией.
ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО
КРИШТОПА Моисей Федорович, 1887 г. р., уроженец г. Прилуки, из служащих, грамотный. До ареста не работал, пенсионер. Занимался в очередях антисоветской агитацией.
ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО
БЕЛИКОВ Исаак Абрамович, 1892 г. р., уроженец г. Прилуки, из торговцев. До 1928 г. занимался торговлей мясом. До ареста работал на обувной фабрике. Занимался в очередях антисоветской агитацией
Усіх траіх НКВД арыштавала проста на вуліцы, прытым, як высвятлілася, і Сідаркоў, і Крыштопа, і Белікаў выдатна адзін аднаго ведалі. Што, зрэшты, нядзіўна для невялікага райцэнтра. Датаго ж, Аляксандр Сідаркоў, ураджэнец Берасцейшчыны, працаваў на абуткавай фабрыцы з Ісакам Белікавым, а Маісей Крыштопа быў іх суседам.
Акрамя гэтай троіцы, у Прылуцкае НКВД даставілі і шматлікіх сведкаў з хлебнай чаргі, большасць з каторых таксама ведала арыштаваных як суседзяў і саслужыўцаў.
Зляканыя арыштанты адразу ўзяліся паліваць адзін аднаго брудам. Прытым інфармацыя, якую яны агучвалі чакістам, тычылася не толькі хлебнага дэфіцыту…
17 сентября 1940 г.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Криштопы Моисея Федоровича
ВОПРОС: Расскажите по существу о вашем знакомстве с Александром Сидорковым и Исааком Беликовым.
ОТВЕТ: (…) Оба они антисоветски настроены. Сидорков до нашего освобождения Польши имел там родственников. Так он мне однажды сказал: «В Польше за 20 копеек можно семью накормить, а тут на двадцать третьем году Соввласти очереди за хлебом» (…) Беликов вообще антисоветски настроен. Он неоднократно говорил мне, что на базаре высокие цены.
17 сентября 1940 г.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Беликова Исаака Абрамовича
ВОПРОС: Что вы можете сказать об Александре Сидоркове и Моисее Криштопе?
ОТВЕТ: (…) Оба они контрреволюционеры. Криштопа в царское время был прапорщиком. Мне говорили, что он был даже белогвардейцем. Сидорков неоднократно клеветал, что в Советском Союзе рабочие живут хуже, чем в Польше, и что у нас рабочий человек не может выбирать такое начальство, которое хочет.
17 сентября 1940 г.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Сидоркова Александра Ивановича
ВОПРОС: Что вы можете сказать об Исааке Беликове?
ОТВЕТ: (…) Знаю его, как враждебного к Соввласти гражданина. Беликов клеветал на Соввласть, что при ней нету свободной торговли, как при НЭПе. Криштопу я тоже знаю как антисоветски настроенного, ему не нравились наши потери на финской войне (…) А еще, когда я был у него в гостях (…) он высказывал антисоветские разговоры по поводу нашего освобождения Западной Белоруссии и Западной Украины от бело-поляков (…) Все разговоры с Беликовым и Криштопой у меня записаны в тетрадь, которую я собирался представить славным органам НКВД (…)
У якасці сведкі чэкісты выклікалі і маладога камсамольца Сяргея Сідаркова – сына арыштаванага Аляксандра. І тут высвятлілася, што не толькі ягоны бацька запісваў у таемны сшытачак выказванні сяброў і суседзяў…
23 сентября 1940 г.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Сидоркова Сергея Александровича
ВОПРОС: Что вы можете сказать о вашем отце, Александре Сидоркове?
ОТВЕТ: (…) У меня была радиоточка. Отец Сидорков Александр меня неоднократно спрашивал о последних известиях. После того, как я рассказывал ему о последних известиях, он, Сидорков, извращал последние известия в антисоветском духе (…) Все разговоры отца Александра Сидоркова я записывал в тетрадку с целью передать ее в НКВД (…)
У справе фігуруюць і шматлікія сведчанні іншых савецкіх патрыётаў, якіх чэкісты забралі з хлебнай чаргі.
17 сентября 1940 г.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
свидетеля Лысенко Александра Гавриловича
ВОПРОС: Что вы можете сказать об Исааке Беликове?
ОТВЕТ: (…) Он вел контрреволюционную агитацию. В присутствии рабочих заявил: «Хлеба рабочим продают мало, разве может рабочий прожить этим хлебом»
17 сентября 1940 г.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
свидетеля Славиной Ольги Яковлевны
ВОПРОС: Что вы можете сказать о Сидоркове Александре?
ОТВЕТ: Сидоркова Александра я знаю, как соседа и вредителя. Примерно в 1938 г. в совместной беседе Сидорков Александр мне рассказывал, что он работал начальником станции и отправлял эшелон с красноармейцами неисправным паровозом (…) Кроме этого, я слышала ссору между Сидорковым Александром и его женой. В процессе ссоры жена Сидоркова Александра назвала его провокатором и заявила: «Я расскажу, что ты пустил красноармейцев под откос»
Усяго па справе “антысавецкіх размоваў у хлебнай чарзе” было арыштавана восем чалавек – і тых, хто нібыта вёў “контрэвалюцыйныя размовы”, і тых, хто іх слухаў. Чэкісты арыштавалі і сына Аляксандра Сідаркова – таго самага палымянага камсамольца Сяргея, які занатоўваў у адмысловы сшытачак антысавецкія размовы роднага бацькі для перадачы сшытка ў НКВД. Прычына арышту была такой: а чаму, маўляў, адразу не данёс на тату ў слаўныя органы?
Амаль усе фігуранты артымалі розныя тэрміны пазбаўлення волі, ад 4 да 10 гадоў. І хаця ў 1991-ым годзе яны былі рэабілітаваныя, як “незаконна асуджаныя”, ніводны з тых людзей не выклікае аніякай спагады.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра палітыку дзяржаўнага савецкага антысемітызма пачатку пяцідзесятых, вядомую, як “справу дактароў”.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-15149”