У Мілейчыцах прэзентавалі новы нумар «Бельскага Гасцінца»



500-годдзе прызнання Мілейчыцам гарадскіх правоў – гэтай падзеі прысвечаны новы нумар «Бельскага Гасцінца». З гэтай нагоды ў мілейчыцкай святліцы адбылася прэзентацыя краязнаўча-культурніцкага часопісу.

cimg6172

«500 гадоў таму Магдэбурскія правы Мілейчыцам прызнаў кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст», – кажа Дарафей Фіёнік з Музея малай бацькаўшчыны ў Студзіводах:

– У 1516 годзе Мілейчыцы атрымалі поўнае права, якое дае ім шансы на развой, звальняючы ад пэўных падаткаў, даючы для новых асаднікаў палёгкі ў пачынанні тут сваіх справаў. Мілейчыцы пастараліся, каб адзначыць гэтую дату, каб паказаць свае гістарычныя традыцыі. А мы далі старонкі «Бельскага Гасцінца» для мілейчукоў.

Пасля прамоцыі «Бельскага Гасцінца» з канцэртам выступіў калектыў беларускай народнай музыкі, «Жэмэрва», што дзейнічае пры Музею малай бацькаўшчыны ў Студзіводах.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя 

Фота аўтара