Саміт кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая



Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў накіраваўся з рабочым візітам у Рыгу, дзе прыме ўдзел у пятым саміце кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая, які пачнецца сёння, 5 лістапада.

У рамках саміту адбудуцца сустрэчы Кабякова з прэм’ерам Дзяржаўнага савета Кітая Лі Кэцянь і прэм’ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам. Кіраўнік урада Беларусі таксама возьме ўдзел у міжнародным бізнес-форуме «16 + 1», на якім будуць разгледжаны пытанні дзелавога ўзаемадзеяння краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з Кітаем у сферах транспарту і лагістыкі, прамысловасці, гандлю і турызму, паведамляе БЕЛТА.

Саміт праходзіць па ініцыятыве Кітая.