Бельскі “Універсітэт залатога веку” пачаў новы навучальны год



40 сталых студэнтаў з Бельска Падляшскага аб’яднаных “Універсітэтам залатога веку”  ўрачыста пачало новы навучальны год. Гэта будзе ўжо 6 год дзейнасці.

dsc_5840

“Кожны студэнт абавязаны працаваць на карысць свайго развіцця – гэта ж універсітэт,” – кажа старшыня Бельскага аб’яднання “Універсітэтам залатога веку” Тамара Русачык:

– Я сыходжу з таго, што мы ўніверсітэт, а не нейкі клуб пенсіянераў, або саюз ветэранаў. А ад універсітэта нешта патрабуецца. Каб нейкая была навука, нейкія дзеянні. І мы гэта робім.

Адначасова “Універсітэт залатога веку” адзначыў юбілей – 5-годдзя сваёй дзейнасці. За гэты час стварыўся хор “Асенні лісць”. Універсітэт прымае ўдзел таксама ў беларускім аматарскім мастацкім руху. У сваім рэпертуары мае беларускія песні ды тэатральныя сцэнкі.  У час юбілея, за дзейнасць на беларускай ніве, хор узнагарoдзіў старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Янка Сычэўскі.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара