Чэргі на мяжы Беларусі з Літвой толькі растуць



Нягледзячы на папярэджанне Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, грузаперавозчыкі ўсё роўна спрабуюць накіраваць свае машыны праз пункт пропуску „Каменны Лог” на беларуска-літоўскай мяжы, паведамілі БелаПАН у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Некалькі дзён таму беларускім бокам было абвешчана, што з  5 па 7 лістапада ў пункце пропуску „Мядзінінкай” на літоўска-беларускай мяжы (сумежны пункт пропуску ў Беларусі – „Каменны Лог”) будзе праводзіцца рамонт дарогі на паласе руху грузавога транспарту.

Па дадзеных на 10 гадзін дня ў чарзе на выезд з Беларусі ў „Каменным Логу” знаходзілася 10 легкавых і 160 грузавых аўтамашын. Суткі таму чарга складала 70 і 200 машын адпаведна.

На беларуска-польскай мяжы – традыцыйныя для выходных дзён чэргі. У пункце пропуску «Брузгі» сваёй чаргі на выезд з Беларусі чакае каля 160 машын, у Бераставіцы – 50 аўтамабіляў.

Фота sputnik.by