Аварыя ў Менску: «Лада» перакуліла машыну хуткай дапамогі



Тры чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ў ДТЗ, якое адбылося 6 лістапада каля 14.00 на скрыжаванні вуліц Камуністычная і Багдановіча. Пра гэта auto.tut.by распавяла прадстаўнік ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

avar4_161106-el62w

avar161106-9gtyi

Паводле папярэдняй інфармацыі, машына хуткай дапамогі везла цяжкахворага пацыента і ехала па вуліцы Багдановіча са светлавой і гукавой сігналізацыяй. На скрыжаванні з вуліцай Камуністычнай аўтамабіль хуткай сутыкнуўся з «Ладай». Ад удару хуткая перакулілася на «Сітраэн», які стаяў перад святлафорам, пасля чаго апынулася на даху.

avar3_161106-62ux1

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр «Сітраэна», а таксама доктар атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўлены ў бальніцу.

Па факце аварыі праводзіцца праверка.