Гісторыя пра жодзінскага Леніна



27 верасня 2007 года ў Жодзіне ў мікрараёне ТЭЦ разваліўся помнік Леніну. Пад пастаментам ляжалі верхняя частка тулава, галава і правая рука.

Выданне «Барысаў Электронны» паведаміла, што адбылося гэта “ў выніку ўдараў цяжкім тупым прадметам”. Аднак мясцовыя ўлады супакоілі грамадскасць і запэўнілі, што помнік зусім не падвяргаўся атацы вандалаў, а разваліўся сам па сабе – ад часу, і паабяцалі аднавіць скульптуру.

Гэта было не першы раз, калі ў жодзінскага помніка ўзнікала праблема. У ранейшыя гады мясцовы Ленін некалькі разоў перажыў рэстаўрацыю, калі яму аднаўлялі то нос, то вуха. А свастыку, якую перыядычна малявалі на пастаменце, тыднямі ніхто не замалёўваў.

M3367S-4507

Нейкі час перад плошчай стаяла палова Ілліча. Відаць, мясцовыя ўлада не гублялі надзею, што атрымаецца знайсці сродкі на рэстаўрацыю. Але неўзабаве ногі “важдя” з пастамента зніклі, а затым знік і сам пастамент.

У суседнім з помнікам будынку, які раней належыў гарвыканкаму, паўстаў краязнаўчы музей. Грамадскасць горада прапаноўвала ўсталяваць на вызваленым месцы помнік заснавальніку горада Жодзіна князю Багуславу Радзівілу. Але гэтая прапанова так і не была рэалізавана.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара