Што маладыя беларусы ведаюць пра Еўропу?



У Берасці прайшла інтэлектуальная гульня-конкурс “Што я ведаю пра Еўропу?”.

fa859b442aafb1e0ae818828a53fef3a8b3c9f85062545bb3apimgpsh_fullsize_distr

На ім выступілі пяць моладзевых каманд з розных куткоў Беларусі, якія ў фармаце брэйн-рынгу адказвалі на пытанні датычныя тэматыкі мерапрыемства.

aed3108c5ab9ff4662f5fa6b23b1a6500f55bba39408d0a200pimgpsh_fullsize_distr

Кажа старшыня аргкамітэта конкурса Ігар Лялькоў:

– Праект існуе трынаццаты год, дванаццаць год праводзіўся конкурс сярод школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”. У гэтым годзе ён трошкі змяніў фармат, ён стаў конкурсам моладзевых каманд, што дазволіла пашырыць аўдыторыю не толькі на школьную моладзь, але таксама студэнты, навучэнцы каледжаў і гэтак далей. Мы лічым, што такі фармат будзе больш паспяховым.

76111453ca5b4501a449c8df8d77db4f14b6cfc1a9c0d4b010pimgpsh_fullsize_distr

У склад журы ўваходзілі бізнесмены і палітыкі. Вядоўцам імпрэзы быў Юрый Жыгамонт:

– Беларусь – гэта ж еўрапейская краіна, там было “Што я ведаю пра Еўропу?”, а не пра Усход. Гэта нармальна, лагічна, што нашы беларусы ведаюць пра еўрапейскія краіны, мяне вельмі парадавалі іх веды, хаця і не ўсе.

Пераможцамі берасцейскай гульні стала каманда з Наваградку, якая ўжо не першы год бярэ першыя месцы.

51689dc7e7934aa717e873fc656d7ea7fbc8c1298b3bfa0edcpimgpsh_fullsize_distr

Берасцейцы ж, якія былі прадстаўлены дзвюма камандамі, былі дэбютантамі конкурсу і занялі трэцяе і пятае (апошняе) месцы. “Будзем рыхтавацца да наступнага года”, – зазначылі яны.

9a580a26f9ef7ae6d3c9ac68868e65e3b392f25144344972c3pimgpsh_fullsize_distr

265a6484a25b1c88cf195966ba7056a1316615a0bef82a8a77pimgpsh_fullsize_distr

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце