Беларускія турысты ў Гародні



Ці можа Гародня, культурная сталіца Беларусі, зацікавіць масавага беларускага турыста? На жаль, гісторыя і культура Беларусі больш цікавіць замежных гасцей, а таксама асобныя невялікія групы наведнікаў. Як заўважаюць гарадзенскія гіды, экскурсіі беларускія турысты часта замаўляюць па-расейску. Як лічыць адзін з мясцовых экскурсаводаў, існуюць выключэнні з правілаў.

– Усё залежыць ад асабістых якасцяў чалавека. Але калі няма зацікаўленасці даведацца штосьці пра сваю культуру, бо яны прыехалі ў свой горад, беларускі, то гэта звязана і з агульнай прэзентцыяй беларускай гісторыі, беларускасці, бо вельмі часта я праважу менавіта для беларускіх турыстаў экскурсіі на беларускай мове і адчуваю негатыўную рэакцыю на мову. Для мяне гэта таксама вялікі паказальнік культуры турыстаў і стаўлення менавіта да сваёй гісторыі.

Для такіх турыстаў, асноўная задача, “на жаль, алкагольны адпачынак,” – заўважаюць гіды, якія былі апытаны нашым карэспандэнтам. Меркаванне, што “турысты, якія прыехалі з-за мяжы паводзяць сябе непрыстойна”, – не знайшло пацверджання.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя