Беларускія школьнікі атрымаюць дармовы пакет Microsoft Office



Беларускія школьнікі і іх бацькі атрымаюць бясплатны ліцэнзійны пакет Microsoft Office. А ўстановы адукацыі змогуць набыць яго па ільготнай цане.

Міністэрства адукацыі і прадстаўніцтва кампаніі Microsoft у Беларусі падпісалі мемарандум аб супрацы.

Міністар адукацыі Міхаіл Жураўкоў зазначыў, што пагадненне з Microsoft — гэта важны прарыўны этап у беларускай сістэме адукацыі. Мяркуецца нават перагледзець навучальныя планы па інфарматыцы ў школах.