Тытунёвы сюрпрыз у вясельнай скрынцы
Гэтым разам не колькасць, а схованка кантрабандных цыгарэт падарожніка з Літвы здзівілі афіцэраў Падляшскай мытнай службы. Затрыманы для дагляду ў раёне Аўгустова мужчына спрабаваў правезці 2200 штук цыгарэт у скрынцы для вясельных падарункаў.
51-гадовы літовец сцвярджаў, што едзе ў Англію, і толькі дагляд асабістых рэчаў, а таксама рэчаў для сяброў – будучых сужэнцаў – падарункавая скрынка, у якую звычайна кладуць капэрты з грашыма для нявесты і жаніха. Але аказалася, што ў гэтым выпадку змесціва зусім іншае. Мытнікі знайшлі ў скрынцы цыгарэты – агульнай колькасцю 2200 штук.
За свой учынак мужчына быў аштрафаваны на 1400 злотых, а змесціва скрынкі было канфіскавана.
Фота bialystok.scelna.gov.pl