На запалкавых этыкетках з’явіўся Коласаўскі замак



У апошнія гады ААТ “Барысаўдрэў” распачало выпуск запалак з цікавымі этыкеткамі. І вось нядаўна ў крамах Беларусі пачалі прадавацца запалкі на беларускай мове “Замкі Беларусі”. Праўда, замест Косаўскага замка з’явіўся на этыкетках Коласаўскі замак. На ААТ “Барысаўдрэў” паабяцалі ў бліжэйшы час гэту памылку выправіць, хаця вялікая партыя запалак з этыкеткай “Коласаўскі замак” ужо адпраўлена на рэалізацыю.

aa-1

У апошнія гады ААТ “Барысаўдрэў” выпусціла шмат арыгінальных запалак з гербамі гарадоў і мястэчак Беларусі, а таксама серыю запалак “Зброя Перамогі”.

aa-2

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Барысаў