Ва ўнукаў Дональда Трампа – беларускія карані
Джарэд Кушнер жанаты на дачцэ Дональда Трампа – Іванцы. Джарэд разам са сваім бацькам Чарльзам займаецца камерцыйнай нерухомасцю і валодае газетай.
У Джарэда з Іванкай трое дзяцей. Усе яны ў будучыні могуць прыехаць у Беларусь.
Да вайны Кушнеры жылі ў Наваградку. Галава сямейства Зэйдель меў уласную майстэрню і краму, дзе прадаваў футравыя вырабы, у тым ліку капелюшы, таму, як сцвярджаюць краязнаўцы, атрымаў у мястэчку мянушку „Капялюшнік”.
З прыходам немцаў сям’я Кушнераў апынулася ў Наваградскім гета. Уратаваліся дзякуючы пабегу з гета і партызанскаму атраду братоў Бельскіх.
Бацька Джарэда Чарльз Кушнер перыядычна бывае ў Наваградку – прывозіць унукаў напярэдадні паўналецця ў беларускае мястэчка, каб на месцы распавесці гісторыю сям’і.
На здымку: Чарльз Кушнер (у цэнтры) разам з жонкай Серыл.
І Чарльз, і, адпаведна, Джарэд нарадзіліся ўжо ў ЗША, куды пасля вайны перабраліся наваградскія габрэі Кушнеры. Старэйшы Кушнер атрымаў поспех на рынку нерухомасці, стаў мільярдэрам.
Фота © AP/ MARKO GEORGIEV, © AP/ CHARLES SYKES/INVISION©, SPUTNIK