Прэзентацыя “Ідалапаклонніцы” Галіны Пасвятоўскай на беларускай мове



У Беларусі праходзіць Месяц польскай літаратуры. Чарговай яго імпрэзай стала прэзентацыя ў Менску кнігі польскай паэткі пасляваенных гадоў Галіны Пасвятоўскай “Ідалапаклонніца” ў перакладзе на беларускую Алеся Емяльянава.

2016-11-11_kauniarovicz_miesiacpl1

Распавядае вядучы імпрэзы Андрэй Хадановіч:

– Адбыўся другі вечар Месяца польскай літаратуры. Гэта найбольш лірычны, найбольш эмацыйны вечар. І спадзяюся, што найбольш суб’ектыўны. Вечар паэзіі, бо імпрэз, прысвечаных чыста паэзіі, у гэтым месяцы не будзе. Паводле мяне, Галіна Пасвятоўская – вельмі патрэбная сёння аўтарка. Яна пісала ў канцы 50-х – першай палове 60-х гадоў, але гучыць і сёння. Раннюю Пасвятоўскую чытаеш, як маладую Вальжыну Морт.    

На прэзентацыі кнігі “Ідалапаклонніца” прысутнічаў і прачытаў па-беларуску свой улюбёны верш Галіны Пасвятоўскай дырэктар Польскага інстытута ў Менску Матэвуш Адамскі.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара