Справа 1938 г. “Як местачковая салідарнасць перамагла райаддзел НКВД”



У трыццатыя гады оперупаўнаважаны раённага НКВД быў на падведамаснай тэрыторыі сапраўдным царом і богам. Акрамя непасрэднага начальства, ён нікому не падпарадкоўваўся і, практычна, аднаасобна мог вырашыць лёс якога заўгодна чалавека і ў райцэнтры, і ў навакольных вёсках. Галоўным паказчыкам эфектыўнасці працы чэкіста была колькасць завербаваных і арыштаваных грамадзянаў. Калі паказчыкі былі нізкімі, то чэкіста  вызнавалі бесперспектыўным для працы ў “органах” і звальнялі, а то і выпраўлялі ў ГУЛАГ.

Таму оперупаўнаважаныя на раённым узроўні і ўвіхаліся, як маглі. Але ж, здаралася, што чэкісцкія намаганні сустракалі арганізаваны адпор местачкоўцаў, і тады нават усемагутнае НКВД адступала перад чалавечай салідарнасцю.

8 чэрвеня 1938 года ў невялічкім райцэнтры Ічня, што на Чарнігаўшчыне, быў арыштаваны Рыгор Кашалаў, супрацоўнік тамтэйшага лесгасу.

ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО

Кошалов Григорий Григорьевич, 1907 г. р., уроженец г. Гомеля, БССР, белорус, из рабочих, грамотный. До ареста работал в Ичнянском лесхозе. Женат, сыну 3 года, дочери полтора года.

Нягледзячы на тое, што Кашалаў быў беларусам, яго вінавацілі ва ўдзеле ў украінскай нацыяналістычнай арганізацыі, якая нібыта рыхтавала ўзброеннае паўстанне. Паводле задумкі тамтэйшага оперупаўнаважанага, лейтэнанта Дзяржбяспекі Шахава, сціпламу палясоўшчыку ў тае антысавецкай арганізацыі і адводзілася роля аднаго з кіраўнікоў.

Першы допыт праводзіўся ў лепшых традыцыях сталінскіх спецслужб.

14 июля 1938 г.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

ВОПРОС: Вы организованы как участник контрреволюционной повстанческой организации (…) Предлагаю вам рассказать правду по существу.

ОТВЕТ: Членом контрреволюционной повстанческой организации я не состою, меня в эту организацию никто не вербовал (…)

ВОПРОС: Вы нагло врете, следствие располагает данными о вашем участии в контрреволюционной организации и проведении контрреволюционных действий. Говорите правду следствию!

ОТВЕТ: Я не вру, членом контрреволюционной организации я не состою.

Кашалаў заняў глухую абарону, але оперўпаўнаважанага Шахава гэта не засмуціла. У Ічнянскае НКВД пацягнулі ўсіх, хто працаваў з Рыгорам Рыгоравічам, жыў з ім на адной вуліцы ці хаця б ведаў яго наглядна. Але ж гэтыя людзі адмовіліся даваць сведчанні на арыштанта.

22 августа 1938 г.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ЧЕПИГИ ДМИТРИЯ ЛАЗОРЕВИЧА

ВОПРОС: Расскажите, свидетель, что вам известно об антисоветской деятельности Кашалова?

ОТВЕТ: (…) Недовольства советской властью он не высказывал. О существовании повстанческого отряда или организации я не слышал.

23 августа 1938 г.

ИЗ ПРОТОКОЛА ПУШКАРЯ АЛЕКСАНДРА ПАВЛОВИЧА

ВОПРОС: Свидетель Пушкарь, что вы знаете об участии Кашалова в антисоветской организации?

ОТВЕТ: Ничего плохого о Кашалове сказать не могу. Никаких повстанческих организаций в Ичне я не знаю.

Тым часам у Ічнянскім НКВД энэргічна шукалі чалавека, якога можна было б прымусіць паказаць на Кашалава. Дырэктар мясцовага лесгасу Сяргей Высоцкі цалкам адпавядаў усім патрабаванням: немалады, сямейны, са шматлікімі хваробамі…

Дырэктара Лесгасу выклікалі ў райаддзел, “зачыталі пастанову пра арышт” і кінулі ў камеру. І толькі праз дзевяць дзён пацягнулі на першы допыт, дзе і агламошылі навіною: маўляў, ён, Сяргей Высоцкі – і ёсць кіраўнік антысавецкай паўстанцкай арганізацыі, так што калі ён мае што паведаміць пра тэрарыста і антысаветчыка Кашалова, то савецкі суд абавязкова ўлічыць супрацоўніцтва са следствам…

4 сентября 1938 г.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ВЫСОЦКОГО СЕРГЕЯ ИГНАТЬЕВИЧА

ВОПРОС: При каких обстоятельствах проведена вами вербовка Кашалова в украинскую антисоветскую националистическую повстанческую организацию и когда?

ОТВЕТ: Вербовка Кашалова (…) я проводил в феврале месяце 1936 года в своем кабинете. Я установил, что Кашалов антисоветски настроен, при разговоре осуждал политику партии и правительства (…)

Пакуль следчыя апрацоўвалі Высоцкага, па месцы былой працы Кашалава паступіў запыт: маўляў, а што за чалавекам быў Рыгор Рыгоравіч? Савецкія начальнікі да падобных запытаў ставіліся з разуменнем і добра ведалі, які менавіта дакумент ад іх патрабуецца

ХАРАКТЕРИСТИКА

На бывшего лесовода Ичнянского Райлесхоза Кашалова

гр. Кашалов работал в Лесхозе з 1936 г., за период работы допущено было много безобразий (…) Допущена засоренность аппарата, с которым производил пьянки.

(…)

Следства скончылі ў рэкордна кароткі тэрмін, і справу перадалі ў суд.

Але ж на судзе здарылася нечаканае…

Дзмітрый Чэпіга і Аляксандр Пушкар, якіх папярэдне запісалі як “сведкаў абвінавачвання”, не пабаяліся заявіць на судзе, што ані ў якай антысавецкай дзейнасці яны Кашалава не вінавацілі і што гэта лёгка высвятліць па пратаколах допытаў… А вось фальсіфікацыі відавочна не надаюць гонару мясцоваму НКВД!

Дый арыштаваны Сяргей Высоцкі, якому ў абвінавачванні надавалася ўдарная роля, на судовым працэсе паказаў зусім не тое, чаго ад яго чакалі чэкісты.

ПРОКУРАТУРА УРСР

ВИСНОВОК

(…)

Висоцький, який на попередньому слідстві показав, що він завербовав Кашалова в к-р організацію, в суді категорично відкінув ці покази й пояснив, що він на Кашалова робив наклеп.

(…)

І хаця Рыгор Рыгоравіч Кашалаў паводле прысуду атрымаў пяць гадоў лагероў, ён здолеў аргументаваць сваю невінаватасць у касацыйнае скарзе, а Вярхоўны Суд УССР быў змушаны тую скаргу задаволіць.

Гісторыя Рыгора Кашалава – адна з нешматлікіх спраў трыццатых гадоў, у якой людзі сапраўды выявілі салідарнасць з несправядліва асуджаным. І гэтая салідарнасць здолела перамагчы мясцовых чакістаў.

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_01

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_02

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_03

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_04

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_05

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_06

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_07

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_08

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_09

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_10

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_11

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_12

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_13

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_14

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_15

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_16

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_17

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_18

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_19

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_20

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_21

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_22

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_23

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_24

2016-11-11_achromienka_na_uliku_kdb_39_25

* * *

У наступнай перадачы я раскажу пра завядзёнкі, якія панавалі ў гомельскім гестапа ў 1942 годзе, а таксама пра тое, як савецкія гісторыкі перапісвалі злачынствы расейскага корпуса паліцыі на службе нацыстаў на беларускіх нацыяналістаў.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-295”