У Варшаве падчас Маршу незалежнасці спалілі ўкраінскі сцяг



Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала Варшаве ноту пратэсту ў сувязі з тым, што падчас святкавання 98-й гадавіны незалежнасці ў Варшаве невядомыя спалілі ўкраінскі сцяг.

4373947

Украінскія палітычныя аналітыкі адзначаюць, што апошнім часам геаграфія антыўкраінскіх настрояў у Польшчы значна пашырылася. Вось як каментуе сітуацыю ўкраінскі гісторык і сацыёлаг Раман Сцепанішын:

– Стала больш антыўкраінскіх выступленняў на тых тэрыторыях, куды раней дэпартоўвалі ўкраінцаў. Такія настроі назіраюцца на мяжы з Украінай, на поўначы Польшчы, у самой Варшаве. Зараз, фактычна, узрастаюць антыўкраінскія настроі там, дзе жыве шмат нашых землякоў.

З нагоды Дня незалежнасці Польшчы ў Варшаве адбылося больш за дзясятак масавых акцыяў. Паводле падлікаў паліцыі, найбуйнейшай  была дэманстрацыя нацыяналістаў. У ёй прынялі ўдзел каля 75 тысяч чалавек. Падчас гэтага маршу замаскіраваныя невядомыя палілі сьцяг украіны пад воклічы „Бог! Гонар! Айчына!”:

Пра ацэнку антыўкраінскай акцыі афіцыйнай Варшавай пакуль нічога не паведамляецца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота EPA/Tomasz Gzell Poland out