Што будзе з берасцейскім ЦУМам? Чакаюцца масавыя звальненні



Масавыя звальненні працоўных можа пацягнуць за сабой рэарганізацыя працы Цэнтральнага ўнівермага ў Берасці. Літаральна з новага году ў гандлёвым цэнтры цягам паўгода будзе адбывацца рэканструкцыя. Кантрольны пакет акцый знаходзіцца ва Унітарнага прадпрыемства „Санта-Інвест”, які лёс чакае ЦУМ – пакуль невядома. Існуе рызыка, што кантракты з супрацоўнікамі будуць працягнутыя толькі да канца году, – распавёў юрыст Уладзімір Малей:

– Пры звальненні па скарачэнні штату выплачваюць тры сярэднемесячныя заробкі. Гэта нявыгадна для наймальніка. Ніхто так цяпер не робіць. Таму, я мяркую, частка з іх будзе звольнена пасля завяршэння тэрміну кантракта.

Калі наймальнік зможа з эканамічнага пункту гледжання абгрунтаваць неабходнасць скарачэння працоўных, то ні адзін суд не будзе разглядаць такія справы, – падагульніў юрыст.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце