Фотавыставу «Берасце на скрыжаванні культур» адкрылі ў Тэрэспалі
Пад музычны акампанемент у польскім Тэрэспалі адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы «Берасце на скрыжаванні культур». Імпрэза прымеркавана да завяршальнага, чацьёртага дня святкаванняў Незалежнасці Польшчы ў Тэрэспалі і будзе адкрыта для наведвальнікаў да 18-га лістапада. Гаворыць ейны аўтар, фатограф Алег Малейка:
— У асноўным архітэктура Берасця з польскага часу, з міжваеннага перыяду. Гэта быў той час, каб і Берасце пасля Першай Сусветнай аднаўлялі і будавалі будынкі, якія мы цяпер можам бачыць у нашым месцы.
Выстава працуе ў будынку Гарадской публічнай бібліятэкі ў Тэрэспалі. Перавозка здымак стала магчымай дзякуючы Генеральнаму консульству Польшчы ў Берасці. Некалькімі месяцамі раней выставу прэзентавалі ў родным горадзе ў межах праекту «Гісторыя ў цэгле».
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя