Першая аўтамыйка на сонечных батарэях запрацавала ў Гародні



Першая энергаэфектыўная аўтамыйка на сонечных батарэях пачала працу ў Гародні, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА аўтар ідэі, дырэктар гарадзенскага ПСУП „АльшынаАўта” Дзмітрый Сіцько.

000023_965300_big

Гэта аўтамабільная мыйка самаабслугоўвання, у якой выкарыстоўваецца электраэнергія не з агульнай сеткі, а ад сонечных батарэй. Яна адкрылася на паркоўцы ў спальным раёне Вішнявец.

„Першыя ўражанні пасля запуску – станоўчыя. Зараз устаноўлены батарэі сумарнай магутнасцю каля 27 кВт.гадз У сонечнае надвор’е выпрацоўваемай  энергіі цалкам хапае для забеспячэння працы мыйкі. Энергія выпрацоўваецца і ў пахмурныя дні, нават у самае неспрыяльнае надвор’е „ад сонца” забяспечваецца праца паловы пастоў аўтамыйкі „, – адзначыў Дзмітрый Сіцько.

У бліжэйшы час магутнасць сонечнага парку павялічаць удвая: батарэі для гэтага ўжо ўстаноўлены, засталося іх толькі падключыць. „Выкарыстоўваем у працы і энергаэфектыўныя тэхналогіі, напрыклад, святлодыёднае асвятленне на стаянцы і на самой мыйцы. Калі гэты праект пакажа сябе з добрага боку, то будзе і далей развівацца ў кірунку  энергаэфектыўнасці і альтэрнатыўнай энергетыкі”, – адзначыў Дзмітрый Сіцько. Ён дадаў, што карысць ад выкарыстання сонечнай энергіі кліенты змогуць адчуць на ўласнай кішэні.

Фота Белта