У Полацку на 7-гадовага хлопчыка зваліўся лядзяш. Дзіця ў шпіталі



Сямігадовае дзіця пацярпела ў выніку падзення лядзяша з навеса пад’езда дома ў Полацку. Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Машэрава ў мікрараёне Аэрадром, паведамляе партал gorod214.by.

3d68354647cdf0a4c220f639237a9abe-s5uw2

Дом, каля якога адбыўся інцыдэнт. Фота gorod214.by

Кацярына, маці пацярпелага Мікіты, распавяла пра здарэнне, каб папярэдзіць іншых бацькоў і дзяцей пра тое, што ледзяшы і снег на дахах дамоў небяспечныя не толькі ў адлігу, але і ў марознае надвор’е:

— Двое маіх сыноў, 7 і 9 гадоў, з сябрамі гулялі ў снежкі на дзіцячай пляцоўцы паміж дамамі, — распавяла жанчына. — Мікіта хаваўся за пад’ездам пяціпавярховага дома, калі сняжок, кінуты адным з хлопчыкаў, трапіў у лядзяш, што звісаў з пад’язнога казырка. Ледзяная маса ўпала на галаву сына. У той момант ён браў у рукі снег і сядзеў на кукішках. Ад удару пахіснуўся, абапёрся аб зямлю далонямі, пачаў трымацца за галаву. Дзіця атрымала глыбокую рану ля патыліцы, мы выклікалі хуткую.

Медыкі зашылі рану, цяпер хлопчык знаходзіцца ў аддзяленні хірургіі.