Пачаўся рэтрапаказ фільмаў Віктара Аслюка



Сярод беларускіх кінарэжысёраў-дакументалістаў найбольшую колькасць узнагарод міжнародных кінафестываляў мае Віктар Аслюк. Творцу споўнілася 55 гадоў. З гэтай нагоды ў сталічным Музеі гісторыі беларускага кіно пачаўся рэтрапаказ яго фільмаў. Распавядае кіраўнік музея Ігар Аўдзееў:

Паказ арганізаваны ў храналагічным парадку. Мы паглядзелі яго самыя раннія стужкі, яго дыпломную работу «Слёзы блуднага сына», якой ён адразу заявіў пра сябе як пра майстра, своеасаблівага, цікавага, нераўнадушнага да лёсу Беларусі. Ну і да самых апошніх яго стужак, дзе ён выступае як сталы, дасведчаны майстар, якому падуладна кожная тэма.

Віктар Аслюк перш за ўсё вядомы ў сябе на Радзіме і ў свеце як рэжысёр дакументальнага кіно. Аднак у яго творчасці ёсць і пастановачныя – кароткаметражныя мастацкія фільмы. Так, адзіная на сёння экранізацыя класіка айчыннай літаратуры Максіма Гарэцкага належыць менавіта Віктару Аслюку.

Інтэрв’ю з Віктарам Аслюком можна прачытаць тут.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск