Дзяўчынка ў вышыванцы з’явіцца на паштовай марцы



Беластоцкае графіці „Дзяўчынка з палівачкай” з’явіцца на польскай паштовай марцы, якая выйдзе 26 верасня.

Выява дзяўчынкі, якая палівае дрэва, з’яўляецца часткай акцыі „Folk on the Street”, дзякуючы якой народныя матывы з’яўляюцца на беластоцкіх вуліцах.

Графіці зроблена Наталляй Рак, выпускніцай Акадэміі мастацтваў у Лодзі. Праект працы з’яўляецца інтэрпрэтацыяй мастацкага твору „Wielkoludy” у апрацоўцы Войцеха Залескага „Hecz, precz, stała się rzecz. Wydobyte z kufra pamięci”, Беласток – Супрасль 2010 год. Ідэяй выявы з’яўляецца канцэпцыя, якая ўлічвае дрэва, што знаходзіцца побач.

z16692628Q,Dziewczynka-z-konewka---mural-na-budynku-przy-ulic

mmbialystok.pl