Журналіст Вітаўт Парфёненка змагаецца за права на прафесію (абноўлена)
Гарадзенскі сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Вітаўт Парфёненка працягвае змаганне акрэдытацыю.
Журналіст ўжо сем разоў падаваў заяву ў Міністэрства Замежных спраў Рэспублікі Беларусь у якасці карэспандэна Беларускага Радыё Рацыя.
Не атрымаўшы дазволу вырашыў змагацца праз суд. Цяпер атрымаў чарговую адмову на сваю наглядную скаргу.
– Паводле Грамадзянскага Кодэксу Артыкул 353 Гарадскі суд Менску не прытрымліваўся гэтага Артыкулу. Я ў сваёй скарзе спасылаўся менавіта на гэты артыкул, бо ў ім пазначана, што кожны грамадзянін мае права звярнуцца са скаргай у дзяржаўныя органы, калі парушаюца яго грамадзянскія правы. Менавіта маё патрабаванне было адхіленае чарговы раз. Цяпер буду рыхтаваць падачу скаргі ў Вярхоўны суд.
Каб падрыхтаваць уседакумантьы да звароту ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь Вітаўту Парфёненку будуць дапамагаць юрысты Беларускай Асацыяцыі Журналістаў.
* * *
Гарадзенскі журналіст-фрылансер Вітаўт Парфёненка пасля сёмай адмовы ў акрэдытацыі МЗС у якасці журналіста Беларускага Радыё Рацыя вырашыў дамагацца акрэдытацыі праз суд.
Па словах журналіста, ён ужо спрабаваў некалькі разоў пісаць скаргі ў Міністэрства Замежных справаў, ва ўрад Беларусі на прадмет таго, што яго пазбаўляюць права на прафесію:
– Не даюць права ажыццявіць канстытуцыйныя правы як грамадзяніна Беларусі і, зразумела, як карэспандэнта, які хоча працаваць і быць афіцыйна акрэдытаваным.
Апошняя спроба напісаць скаргу на Міністэрства замежных спраў і паслаць гэтую скаргу у суд Ленінскага раёна горада Менску завяршылася тым, што суддзя напісаў вызначэнне, паводле якога скаргу разглядаць суд не можа па прычыне падзагаднасці – “неподведомственности”:
– Гэтая падзагаднасць і немагчымасць разгляду маёй скаргі ў судзе стала прычынай таго, што мною зараз накіраваная прыватная касацыйная скарга ў гэты ж суд дзеля таго, каб суд усё ж такі прыняў слушнае рашэнне. Я лічу, што адмова ў акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных справаў у якасці карэспандэнта Беларускага Радыё Рацыя, зарэгістраванага ў Польшчы, з’яўляецца неправамерным і матывавана ўшчымляючым мае правы на выражэнне меркавання, на атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.
Парфёненка хоча дамагчыся справядлівасці законным шляхам і прайсці ўсе інстанцыі да Камітэта па правах чалавека ААН, каб дамагчыся свайго права на прафесію.
Гарадзенскаму журналісту, сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў, сёмы раз адмовілі ў акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Вітаўт Парфёненка спрабаваў акрэдытавацца ў МЗС як карэспандэнт нашага Беларускага Радыё Рацыя, і чакаў на працягу некалькіх месяцаў акрэдытацыі. Вусна ў міністэрстве журналісту не патлумачылі прычыну адмовы:
– Існуе магчымасць атрымоўваць і распаўсюджваць інфармацыю – у фізічным плане – так, але, калі мы паглядзім на тое, што на сённяшні дзень ужо сёмы чалавек у Беларусі за адзін год атрымаў “штрафныя санкцыі” за працу без акрэдытацыі, становіцца небяспена працаваць і ў плане фінансавым, і ў маральным. Забарона на прафесію выліваецца ў абсалютна ясную фармулёўку: напярэдадні выбараў існуе патрэба яшчэ больш зацягнуць абцугі аўтарызму ў Беларусі.
Журналіст пісьмовага адказу пакуль не атрымаў, але збіраецца чарговы, ужо восьмы раз, падаць дакументы на афіцыйную акрэдытацыю ў Міністэрства замежных спраў.
Беларускае Радыё Рацыя