Рыхтуецца круглы стол на тэму алкагалізацыі насельніцтва



Круглы стол на тэму алкагалізацыі насельніцтва пройдзе ў Менску. Абмеркаванне праблемы арганізавалі Беларуская хрысціянская дэмакратыя супольна з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай.

Гаворыць арганізатарка сустрэчы Вольга Кавалькова:

– Запрошана шмат грамадскіх арганізацыяў, запрошаныя прадстаўнікі розных міністэрстваў – унутраных спраў, гандлю, аховы здароўя. Некаторыя з іх ужо пацвердзілі свой удзел. Запрошаныя таксама нарколагі. Мы спадзяемся, што будзе канструктыўнае абмеркаванне, дыялог адносна таго, што мы можам зрабіць у гэтым накірунку, каб усё ж такі гэтую праблему вырашыць, таму што, на жаль, Беларусь знаходзіцца ў топе лідараў па ўжыванні алкаголю насельніцтвам.

Як адзначыла Кавалькова, мэта круглага стала – вызначыць першачарговыя крокі па дэалькагалізацыі Беларусі, у тым ліку, прапановы па змене заканадаўства. Мерапрыемства пройдзе ў бліжэйшы чацвер.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя