Віктар Варанец паспрабаваў разгадаць „Таямніцу Фары Вітаўта”
Тэму залатога скарбу ў фары Вітаўта закрануў у апавяданні Віктар Варанец. Твор стаў прызёрам конкурсу, што ладзіла газета „Звязда”. Напісаць апавяданне з назвай „Таямніца Фары Вітаўта” літаратара падштурхнула паданне, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне гарадзенцаў. У пачатку Другой сусветнай вайны золата гарадзенскага аддзялення Банку Польскага знікла. Куды мог знікнуць скарб, – разважае аўтар.
– Ну ён як бы знік. І розныя былі версіі куды ён трапіў, дзе ён. Адну з гэтых версій я інтэрпрэтаваў крыху па-свойму. І вызначыў, што гэты скарб і сёння там знаходзіцца. Канешне, гэта быў сапраўдны помнік, і кожны дасканалы помнік гісторыі, культуры, ён абавязаны выклікаць нейкія асацыяцыі з легендамі, таму і жыве ў памяці, я думаю, і будзе жыць.
29-га лістапада 1961 году для гісторыі Фары Вітаўта надыйшоў чорны дзень. Яна была падарвана піратэхнікамі, якія па загаду бальшавіцкага рэжыму ператварылі яе ў пыл і аскепкі.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя