Ці стануць беларусы нараджаць дзяцей за грошы?
У Беларусі прынята дзяржаўная праграма „Вялікая сям’я”, згодна з якой дзяржава абяцае 10 тысяч даляраў за трэцяе дзіця. Праўда, распарадзіцца гэтымі грашыма можна будзе толькі пасля дасягнення дзіцём 18-ці гадоў. Карэспандэнты БелаПАН запыталі ў менчукоў, ці гатовыя яны нараджаць за грошы:
– Гэта важкі стымул каб заводзіць трэцяе дзіця.
– Яшчэ першага няма. Напэўна, не. Я б хацела мець дзяцей не таму, што мне за іх давалі б грошы. То бок, калі б я хацела трэцяе дзіця, я б нарадзіла трэцяе дзіця.
– Хутчэй за ўсё – так. Адчувалася б пэўная фінансаваная падтрымка. Гэта такая даволі сур’ёзная матывацыя.
– Не. Усе гэтыя праграмы – яны мала што азначаюць. Заробкі вельмі нізкія. Усё астатныя вельмі нізкае. І першыя сямейныя гады – досыць складаныя. Усе гэтыя памперсы, харчаванне, адзенне… Тое, што калісьці, праз 18 гадоў, можна атрымаць грошы… але на пачатковым этапе гэта ніяк не дапаможа.
Многія з апытаных менчанак лічаць, што грошы – гэта не той інструмент, які падштурхне да нараджэння трэцяе дзіця.
Беларускае Радыё Рацыя. Паводле БелаПАН.
Фота by.belapan.com