Кніга Томаса Урбана “Катынь, 1940 год” выйшла па-беларуску



Выдавецтва часопіса “Arche” выдала кнігу нямецкага даследчыка Томаса Урбана “Катынь, 1940 год. Гісторыя аднаго злачынства”. Катынская трагедыя пазбавіла жыцця тысячы польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Кніга ўтрымлівае шмат малавядомых фактаў не толькі пра самую трагедыю, але і пра тое, як звесткі пра яе хаваліся і фальсіфікаваліся, – кажа галоўны рэдактар часопіса “Arche” Валер Булгакаў:

– Томас Урбан дбайна, дэталёва рэканструюе тыя падзеі, якія мелі месца, таксама выкрывае тую павалоку хлусні, якую агарнула савецкае грамадства ў звязку з гэтай трагедыяй, у звязку з гэтымі масавымі забойствамі.

Томас Урбан таксама распавядае гісторыю пасляваенных і сучасных міждзяржаўных дачыненняў, у якіх Катынь па-ранейшаму адыгрывае вялікую ролю.

Прэзентацыя кнігі з удзелам аўтара адбудзецца заўтра, 18 лістапада, у Менску ў Галерэі TUT.BY. Пачатак а 19-й гадзіне.

k1-jq2bn

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя