„Забытая вайна” – рэпартаж Алесі Адамчук



wwimontageПершая сусветная вайна, пасля якой мінула амаль 100 гадоў, у Беларусі, можна сказаць, забытая. Хаця менавіта заходнія беларусы пацярпелі ў ёй найбольш: праз уцягванне ў вайну не толькі мужчын прызыўнога ўзросту, але і мірнага насельніцтва, якое было дэпартаванае ў глыб Расеі. Адтуль не вярнуліся многія. Не ўсе пахаванні загінуўшых у той вайне на нашай зямлі пазначаныя.